Раналду і Мэсі няма сярод трох фіналістаў «Залатога мяча»
- 23.11.2018, 21:30
- 11,778
Прэстыжная прэмія ўпершыню з 2008 года здабудзе новага ўладальніка.
Прэстыжная прэмія «Залаты мяч», якую 3 снежня ўручаць найлепшаму футбалісту свету паводле версіі «France Football», упершыню з 2008 года здабудзе новага ўладальніка, паведамляе pressball.by.
Дзесяць гадоў запар трафей нязменна даставаўся Крыштыяну Раналду альбо Ліянэлю Мэсі.
Паводле звестак Tuttosport, у 2018 годзе абодва гэтыя футбаліста не ўвайшлі ў лік трох фіналістаў.
Барацьба за ўзнагароду разгорнецца паміж чэмпіёнамі свету Рафаэлем Варанам і Кіліянам Мбапе, а таксама харватам Лукой Модрычам, які здабыў серабро сусветнага першынства ў Расеі.