Украіна вярнула яшчэ адзін населены пункт на Данбасе
11- 24.11.2018, 21:17
- 34,663
Украінскія байцы пад самым носам расейскіх акупантаў паднялі ўкраінскі сцяг.
Выконваючы загад камандзіра аб'яднаных украінскіх сіл генерал-лейтэнанта Сяргея Наева, сілы спецыяльных аперацый пад прыкрыццём падраздзяленняў 72-й брыгады і ва ўзаемадзеянні з сапёрамі правялі праверку і зачыстку населенага пункта Рассадкі, размешчанага на Светладарскай дузе. Пра гэта паведамляе ў Facebook штаб ООС.
Нягледзячы на варожы абстрэл і смяротную небяспеку, байцы ССО пад самым носам акупантаў паднялі ўкраінскі сцяг.
Спецназаўцы рыхтаваліся да правядзення аперацыі больш за месяц. Менавіта месяц таму разведка выявіла ў пасёлку акупантаў.
У перыяд крывавых баёў за Дэбальцава, побач з Разсадкамі праходзіў адзін з маршрутаў, па якім абаронцам Украіны падвозілі правізію, медыкаменты і боепрыпасы.
Населены пункт раней ужо зачышчалі байцы УСУ, аднак, праз складанасці забеспячэння і блізкасці пазіцый ворага абсталяваць там паўнавартасныя пазіцыі пакуль немагчыма. Разсадкі былі пад агнявым кантролем украінскіх вайскоўцаў, хоць і знаходзіліся ў "шэрай зоне".
Апошнім часам баевікі вялі з сяла абстрэлы, а за дзень да зачысткі выкарыстоўвалі ў раёне Разсадак супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты (СТКР). Каб спыніць гэта, паселішча зачысцілі байцы ССА.




