Арына Сабаленка адмовілася адказваць на пытанне пра падтрымку Лукашэнкі
- 13.08.2026, 16:48
- 2,180
Беларуская тэнісістка трапіла на вокладку «Time».
Вядомы амерыканскі часопіс зрабіў першую ракетку свету з Беларусі тварам аднаго са сваіх нумароў. Таксама («Time» https://time.com/article/2026/08/13/aryna-sabalenka-interview) апублікаваў вялікі артыкул пра тэнісістку.
У прыватнасці, журналісты спыталі Арыну Сабаленку пра стаўленне да вайны ва Украіне і падтрымку дыктатара Лукашэнкі.
Тэнісістка адказала, што хоча міру і не падтрымлівае вайну. «Ніхто не падтрымлівае, — сказала яна. — Гэта так відавочна».
На пытанне пра падтрымку Лукашэнкі Сабаленка адказала: «Я не хачу пра гэта гаварыць».
Нагадаем, 28‑гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг WTA.
Яна ўжо 95-ы тыдзень запар у статусе першай ракеткі свету.