Украіна і Расія абмяняліся праз Беларусь цывільнымі асобамі
- 13.08.2026, 17:11
- 1,270
Абмен адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута».
13 жніўня праз тэрыторыю Беларусі адбыўся чарговы гуманітарны абмен цывільнымі асобамі паміж Украінай і Расіяй. Абмен адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы. У Расію накіраваліся восем чалавек, ва Украіну — сем.
Сярод тых, хто ўдзельнічаў у абмене, былі пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю. Некаторым з іх падчас перамяшчэння спатрэбілася медыцынская дапамога. Напрыклад, аднаго з пенсіянераў пасля перанесенага інсульту перавозілі ў рэанімабілі ў суправаджэнні фельчара.