27 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантам «справы БелТА» пачалі выстаўляць абвінавачанні

2
Фігурантам «справы БелТА» пачалі выстаўляць абвінавачанні

Абвінавачванні выстаўленыя пакуль што некаторымі журналістам.

5 лістапада некаторым падазраваным у «справе БелТА» было выстаўленае абвінавачванне.

Між іншым, абвінавачванні ў тым, што «наўмысна з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці былі ўчынены несанкцыянаваныя доступы, што суправаджаліся парушэннем сістэмы абароны, да кампутарнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме і сетцы рэспубліканскага УП «БелТА», што пацягнула праз неасцярожнасць прычыненне іншай істотнай шкоды» выстаўленыя чатыром супрацоўнікам партала tut.by.

Сума шкоды розная ў кожным з выпадкаў і вар'іруецца ад 3000 да 14230 рублёў.

Мера стрымання абраная ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Артыкул 120. Падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах

1. Падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах заключаецца ва ўзяцці ў падазраванага або абвінавачанага пісьмовага абавязання не пакідаць пастаяннае або часовае месца жыхарства без дазволу органа крымінальнага пераследу або суда, які не перашкаджае расследаванню крымінальнай справы і разгляду яго ў судзе, у прызначаны тэрмін з'яўляцца паводле выклікаў органа, які вядзе крымінальны працэс.

2. У выпадку парушэння падазраваным ці абвінавачваным дадзенай ім падпіскі да яго можа быць прымененая больш строгая мера стрымання, аб чым яму павінна быць абвешчана пры ўзяцці падпіскі.

Нагадаем, 7 жніўня ў офісах кампаній tut.by і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманні. Былі затрыманыя галоўная рэдактарка tut.by Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік інфармагенцтва Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт «Немецкой волны» Павал Быкоўскі і рэдактар інтэрнэт-сайту газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў. Усе яны правялі па некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 27 жніўня большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўразвяз, Рада Еўропы, ЗША, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Яшчэ чатыры супрацоўнікі tut.by застаюцца ў статусе падазраваных.

25 верасня рэдактар партала Дзмітрый Бобрык выступіў з заявай у сваім Facebook. Журналіст паведаміў, што з самага пачатку расследавання паводле «справы БелТА» на яго аказваўся ціск, яму пагражалі раскрыццём дэталяў асабістага жыцця.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках