29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Коржыч: Афіцэры беларускага войска адзяваюць нацысцкую форму і здзекуюцца з жаўнераў

30
Святлана Коржыч: Афіцэры беларускага войска адзяваюць нацысцкую форму і здзекуюцца з жаўнераў
СВЯТЛАНА КОРЖЫЧ
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

Маці загінулага жаўнера Коржыча распавяла аб шакавальных фактах у беларускім войску.

Вяртаемся да тэмы сённяшняга суда над сяржантамі Яўгенам Бараноўскім, Антонам Вяжэвічам і Ягорам Скуратовічам, якіх прызналі вінаватымі ў смерці 21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча. Раней пакаранні атрымалі іншыя фігуранты справы. Працэс скончыўся, але пытанні засталіся. На некаторыя з іх адказала маці загінулага салдата Аляксандра Коржыча Святлана Коржыч, паведамляе «Белсат».

«Я мяркую, што не толькі сяржанты павінны былі сядзець на гэтай лаве, але і афіцэры. Ротны Сукавенка, які ў нас бясплатна вучыўся, скончыў вышэйшую вайсковую акадэмію і адбываў сваю адпрацоўку. Ён толькі гуляў у мабільныя тэлефоны і збіраў торбы з харчамі для капітана Чыркова і для сябе, для сваёй сям'і. З каўбасой, з «Кентам», з вафлямі - у гэтым былі ўсе ягоныя справы для абароны нашай бацькаўшчыны. Гэта наш ротны афіцэр... Вось нашае войска беларускае. [...] Гэта не было самагубства. Гэта забойства. Гэта яны прыдумалі сабе такі ход. Мне становіцца вельмі страшна. [...] Я вельмі хачу патрапіць на прыём да Аляксандра Рыгоравіча. І распавесці яму ўсё як ёсць, што дзеецца ў нашым войску. У мяне ёсць вельмі добрыя довады, запісаныя на дыску. Як нашы афіцэры беларускага войска адзяваюць нацысцкую форму і здзекуюцца з нашых жаўнераў, з нашых дзяцей!»

Ігар Іліяш, журналіст «Белсата»:

«Я думаю, што з самага пачатку ўлады пастанавілі лакалізаваць кола адказных за смерць Коржыча. Тлумачыцца гэта тым, што дзедаўшчына, нестатутныя дачыненні ў войску, гэта з'ява такая татальная і такая распаўсюджаная, што калі абвясціць усіх, хто напраўду адказны за смерць Коржыча і іншых, то гэты спіс адказных будзе вельмі вялікім, трэба будзе перасаджаць занадта шмат афіцэраў...»

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках