27 красавiка 2024, Субота, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы прапанаваць Лондану кампраміс наконт Паўночнай Ірландыі

ЕЗ гатовы прапанаваць Лондану кампраміс наконт Паўночнай Ірландыі

Еўразвяз распрацаваў «незалежны механізм» развязання пытання.

У працэсе перамоў аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага Звязу («Брэксіце») Брусэль распрацоўвае кампраміснае развязанне праблемы мяжы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй, паведаміла ў аўторак, 6 лістапада, брытанская газета The Times са спасылкай на высокапастаўленых прадстаўнікоў Еўразвязу, паведамляе dw.com. Паводле яе звестак, ЕЗ рыхтуецца прапанаваць Лондану «незалежны механізм», з дапамогай якога брытанцы змогуць выйсці з часовага мытнага пагаднення з Брусэлем.

На 6 лістапада запланавана пасяджэнне брытанскага кабінета міністраў, у парадку дня якога будзе пытанне перамоў аб «Брэксіце». Чакаецца, што прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй паспрабуе заручыцца падтрымкай урада ў пытанні правядзення пазачарговага саміту ЕЗ з мэтай зацвярджэння выніковага пагаднення.

Дагэтуль газета The Sunday Times паведаміла, што Тэрэза Мэй атрымала ад ЕЗ гарантыі таго, што Вялікабрытанія можа застацца ў мытным звязе пасля «Брэксіта», каб пазбегнуць жорсткай мяжы паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй.

Апошняя перашкода на шляху да пагадненняў аб «Брэксіце».

Пытанне аб мяжы паміж чальцамі ЕЗ Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй, якая ўваходзіць у склад Злучанага Каралеўства, застаецца галоўным каменем спатыкання ў перамовах Лондана і Брусэля. Абодва бакі хочуць захаваць празрыстасць гэтай мяжы пасля «Брэксіта» для грамадзян, а таксама тавараў і паслуг, але пакуль не выпрацавалі адпаведнай пастановы.

Выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Са слоў Тэрэзы Мэй, пагадненне з Брусэлем гатова на 95 адсоткаў. Радыкальныя прыхільнікі «Брэксіта» намагаюць на бескампрамісным і хуткім «разводзе» з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках