16 кастрычнiка 2019, Серада, 1:40
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Відэафакт: Галіна Смірнова адбіла сцяг РЭП у міліцыі

6
Відэафакт: Галіна Смірнова адбіла сцяг РЭП у міліцыі
ФОТА: МАКСІМ ВІНЯРСКІ

Тыя, хто прыйшоў на суд падтрымаць Фядыніча і Комліка, усталі на абарону актывісткі прафзвязу РЭП.

Сёння ў Менскім гарадскім судзе пачаўся лідараў незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Падтрымаць Фядыніча і Комліка прыйшлі больш за 150 чалавек.

Кіраўніца бабруйскага прафзвязу РЭП Галіна Смірнова прыйшла на пасяджэнне суда з сцягам арганізацыі і разгарнула яго. Міліцыянт паспрабаваў забараніць актывістцы падымаць сцяг, але яна не пагадзілася.

Пасля міліцыянт хацеў вывесці Галіну Смірнову з залы суда на падставе «хадзем удакладнім», але іншыя актывісты ўсталі на яе абарону і супрацоўніку МУС давялося адступіць.

Нагадаем, лідары РЭП абскардзяць прысуд ад 24 жніўня 2018 года, якім іх прызналі «вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры». Суд Савецкага раёна прысудзіў кіраўнікоў прафзвязу РЭП да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. У скарзе лідары прафзвязу патрабуюць спыніць гэтую крымінальную справу.

Калі Менгарсуд пакіне ў сіле прысуд, то Фядыніч і Комлік будуць асуджаныя і пазбаўленыя правоў на найбліжэйшыя чатыры гады.