Менскае «Дынама» звольніла Гордзі Дуаера і ўсіх трэнераў клуба
11- 9.11.2018, 14:42
- 14,775
У гэтым сезоне каманда саступіла ў 19 з 25 матчаў.
«Зубры» правялі серыю з 11 паразаў запар. Цяпер «Дынама» размяшчаецца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, піша tut.by.
Гордзі Дуаер узначаліў клуб у 2017 годзе. У мінулым сезоне каманда не патрапіла ў плэй-оф, заняўшы дзясятае месца ў канферэнцыі.
З трэнерам Сяргеем Стасем, трэнерам Канстанцінам Кальцовым, трэнерам брамнікаў Андрэем Кудзіным, трэнерам у фізпадрыхтоўцы Генадзем Лянга і трэнерам-селекцыянерам Юрыем Кузьмянковым кантракты скасаваныя на пагадненне бакоў.
- Камандзе патрэбная радыкальныя перамены, таму, супольна з трэнерамі абмеркаваўшы становішча спраў, мы прыйшлі да аднадушнай высновы, што спыненне супрацоўніцтва з цяперашнім трэнерскім штабам павінна надаць станоўчы імпульс нашай камандзе. Нам неабходна кардынальнае паляпшэнне практычна ўсіх кампанентаў гульні. У такія моманты імклівыя пастановы апраўданыя, толькі так мы можам нешта змяніць. Пра тое, хто заменіць Гордзі Дуаера і ягоных асістэнтаў, будзе неўзабаве абвешчана. Новы трэнерскі штаб прыступіць да працы найбліжэйшым часам, каб падрыхтаваць каманду да матчу супраць «Трактара», - пракаментаваў кадравыя змены генеральны дырэктар ХК «Дынама-Мінск» Дзмітрый Баскаў.