21 красавiка 2019, Нядзеля, 18:18
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е ў выходныя

ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У суботу - туман, з нядзелі - кароткачасовыя дажджы і мокры снег.

На гэтым тыдні пераважны ўплыў антыцыклону забяспечыў сырое і цёплае для гэтай пары надвор'е. Нягледзячы на тое, што тэмпературны фон паступова паніжаецца, ён па ранейшаму на 1-4°С вышэйшы за кліматычную норму. Пра гэта tut.by паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

10 лістапада, у суботу, надвор'е па-ранейшаму будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў вільготным паветры. Ападкаў не чакаецца. На большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца туман, уначы і ўранку пры адмоўных тэмпературах у асобных раёнах утворыцца слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў рэспубліцы складзе -3...+3°С, максімальная тэмпература ўдзень +2...8°С, на паўднёвым захадзе краіны +9...11°С.

У нядзелю, 11 лістапада, надвор'е пачне мяняцца. Тэрыторыя Беларусі апынецца на перыферыі халоднага антыцыклону з цэнтрам над Расеяй, а з Заходняй Еўропы падыдзе малаактыўны атмасферны фронт. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, на ўсходзе краіны магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 0...+5°С, пры прасвятленнях яна панізіцца да -2°С; максімальная тэмпература ўдзень +2...9°С, на паўднёвым захадзе да +11°С.

12 лістапада, у панядзелак, месцамі ў краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд і парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -4...+3°С, максімальная тэмпература ўдзень -1...+6°С; у паўднёва-заходніх раёнах краіны яшчэ цёпла - уначы +4...6°С, удзень +7...11°С.