Беларускі плывец заняў трэцяе месца на Кубку свету ў Японіі
- 9.11.2018, 21:01
- 6,255
Яўген Цуркін на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у 25-метровым басейне паказаў час 51,07 с.
На этапе Кубка свету ў плаванні, які праходзіць у Токіа, беларус Яўген Цуркін стаў трэцім, паведамляе pressball.by.
Спартовец на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у 25-метровым басейне паказаў час 51,07 с. Першае месца заняў гаспадар басейна Такешы Кавамота (50,28).