27 красавiка 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Асноўны кандыдат адмовіўся ўзначаліць апарат Трампа

1
AP: Асноўны кандыдат адмовіўся ўзначаліць апарат Трампа

Нік Эерс будзе дапамагаць амерыканскаму прэзідэнту ЗША неафіцыйна.

Кіраўнік апарата віцэ-прэзідэнта ЗША Майкла Пэнса Нік Эерс, які ўважаўся за фаварыта на вольную ў канцы года пасаду кіраўніка апарата прэзідэнта ЗША, адмовіўся ад гэтай пасады, паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Са слоў суразмоўцы выдання, Трамп і Эерс не дамовіліся пра тэрмін ягонай службы, таму апошні будзе дапамагаць амерыканскаму прэзідэнту па-за адміністрацыяй.

Са звестак крыніцы, у сувязі з тым, што Эерс адмовіўся ад пасады, прэзідэнт разглядае чатырох кандыдатаў на пасаду кіраўніка свайго апарата. Сярод іх дырэктар бюджэтнай управы Белага дома Мік Мулвані, а таксама чалец Палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі Марк Медоўс.

Таксама, з інфармацыі крыніцы, Трамп разглядаў кандыдатуры цяперашняга міністра фінансаў ЗША Стыва Мнучына і гандлёвага прадстаўніка ЗША Робэрта Лайтхайзэра.

Нагадаем, 8 снежня прэзідэнт Трамп заявіў, што кіраўнік адміністрацыі Белага дома Джон Кэлі пакіне сваю пасаду ў канцы 2018 года.

Афіцыйна прычыны сыходу Кэлі не называюцца, аднак, са звестак СМІ, апошнія дні Кэлі і Трамп спынілі ўсялякія кантакты паміж сабой.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках