27 красавiка 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіі ў Венесуэле пералічваюць у мясцовую крыптавалюту

10
Пенсіі ў Венесуэле пералічваюць у мясцовую крыптавалюту

Жаданне пенсіянераў пры гэтым не ўлічваецца.

Улады Венесуэлы пачалі пералічваць пенсіі жыхароў краіны ў мясцовую крыптавалюту петра, нібыта забяспечаную нафтай. Пра гэта паведамляе Caracas Chronicles (пераклад - onliner.by). Паводле звестак выдання, жаданне пенсіянераў пры гэтым не ўлічваецца. Звычайна мясцовыя жыхары сталага веку атрымліваюць залічэнні ў баліварах, якія можна зняць у аддзяленні банка.

З новымі правіламі фіятныя грошы ў аўтаматычным рэжыме канвертуюць у петра. Карыстальнікам трэба абзавесціся крыптапартманэтам для атрымання віртуальных грошай, але выдаткаваць іх нельга, запэўніваюць у Caracas Chronicles, аднак можна назад абмяняць на балівары.

Адзначаецца, што курс балівара да петра за пару тыдняў вырас з 9000 да 15 000 за адзінку крыптавалюты.

Аб будучым пералічэнні пенсій у петра Нікалас Мадура паведаміў у жніўні.

Нагадаем, Венесуэла абвясціла аб стварэнні ўласнай крыптавалюты ў канцы 2017 года. Улады спадзяюцца, што токены дапамогуць пераадолець зацяжны эканамічны крызіс. Паводле некаторых звестак, інвестыцыі ў петра склалі да $5 млрд, аднак пацверджанняў таму няма.

У гадавым вылічэнні інфляцыя ў Венесуэле склала блізу 1,3 млн адсоткаў. Цяпер яна запавольваецца. Паводле звестак Reuters, у верасні яна складала 233%, кастрычніку - 148%, лістападзе - 144%. У мінулым месяцы прэзідэнт краіны падняў мінімальны заробак на 150%, да 4,5 тысяч балівараў (менш за $10 на чорным рынку).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках