26 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Райффайзенбанк: Даляр «узляціць» у 2019 годзе

3
Райффайзенбанк: Даляр «узляціць» у 2019 годзе
Фото: reuters

Расейскі валютны рынак налета рызыкуе перажыць новую хвалю дэвальвацыі рубля.

Калі кошты нафты застануцца на бягучых адзнаках - блізу 60 даляраў за барэль Brent, - а ЦБ і Мінфін адновяць скупку валюты на біржы, курс даляра на працягу года можа падскочыць да 73-77 расейскіх рублёў, прагназуе Райффайзенбанк. Пра гэта піша finanz.ru.

Каменем, які будзе цягнуць рубель на новае дно, застаецца адток капіталу. У лістападзе, паводле звестак ЦБ, ён склаў 15,8 млрд даляраў і стаў рэкордным з лютага 2015 года - разгару баявых дзеянняў у Данбасе, калі санкцыі і абвал коштаў нафты паставілі на грань неплацежаздольнасці найбуйнейшыя дзяржкампаніі - ад «Раснафты» да ЗЭБа.

Назапашаным вынікам за 11 месяцаў адток у 3,3 разы перавысіў леташні, а агульная сума - 58,5 млрд даляраў - была вышэйшай, чым за два папярэднія гады разам узятыя (25,2 і 18,5 млрд даляраў адпаведна).

У снежні паляпшэнняў не прадбачыцца: кампаніям і банкам трэба будзе прайсці традыцыйны пераднавагодні пік выплаты замежнай запазычанасці - 12,5 млрд даляраў, згодна з графікам ЦБ. Гэта будзе спрыяць адтоку валюты і паслаблення рубля, мяркуюць у банку. Адносным спрыяльным будзе студзень: праз святы скароціцца імпарт і, як следства, адток валюты. У выніку сальда плацежнага балансу складзе 14 млрд даляраў і з лішкам пакрые аднаўленне інтэрвенцый ЦБ. Рэгулятар, нагадаем, абвесціў пра намер вярнуцца да скупкі даляраў, еўраў і фунтаў стэрлінгаў пасля навагодніх святаў.

Аднак у наступныя месяцы рубель пачне слабець, папярэджвае Райффайзенбанк.

«Паводле нашых ацэнак, пры бягучых коштах нафты і курсе рубля сальда рахунку бягучых аперацый у 2019 годзе складзе ўсяго толькі 33 млрд даляраў, чаго будзе недастаткова нават для выплат па знешнім абавязку (54 млрд даляраў да выплаты, з іх рэфінансавана, хутчэй за ўсё, будзе не больш за палову)», - адзначае аналітык Райффайзенбанка Дзяніс Парывай.

«Калі ў такіх умовах у студзені будуць адноўленыя рэгулярныя валютныя інтэрвенцыі, то гэта прывядзе да істотнага паслаблення рубля ад бягучых узроўняў», - працягвае ён: курс даляра вырасце прыкладна на 10 рублёў, да 73-77 рубля за даляр.

«Акрамя таго, варта ўлічваць дадатковы адток капіталу, звязаны з магчымым увядзеннем санкцый», - дадае экспэрт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках