27 красавiка 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Ва ўрадзе Брытаніі з'явіліся тры групоўкі наконт Brexit

4
The Times: Ва ўрадзе Брытаніі з'явіліся тры групоўкі наконт Brexit

План Мэй аб выхадзе з ЕЗ уважаюць за немагчымы для выканання.

Большасць чальцоў урада Вялікай Брытаніі ўважаюць за мёртвае пагадненне Тэрэзы Мэй аб Brexit і адкрыта абмяркоўваюць іншыя варыянты, у тым ліку другі рэферэндум.

Пра гэта паведамляе The Times.

Пасля саміту ЕЗ, на якім Брусэль адмовіўся пераглядаць пагадненне, большасць міністраў прыйшлі да высновы, што ў дакумента мала шанцаў прайсці праз парламент.

Паводле звестак выдання, урад раскалоўся на тры лагеры, адзін з якіх складаецца з пяці міністраў, у тым ліку міністра працы і пенсій Эмбер Рад і міністра фінансаў Філіпа Хамонда. Яны схіляюцца да падтрымкі другога рэферэндуму, калі ўсе іншыя варыянты будуць вычарпаныя.

Аднак, супраць рэферэндуму выступаюць дзве іншыя групы міністраў. Міністр навакольнага асяроддзя Майкл Гоув і кіраўнік МУС Саджыд Джавід

адмаўляюцца падтрымліваць перспектыву выхаду без пагаднення, але хочуць, каб Brexit прадаўжаўся.

Трэцяя група, у якую ўваходзяць спікер Палаты абшчын Андрэа Лідсам і кіраўнік МЗС Джэрэмі Хант, гатовыя рызыкнуць на выхад без пагаднення.

На наступным тыдні адбудзецца пасяджэнне ўрада, на якім міністры будуць абмяркоўваць з Тэрэзай Мэй далейшыя крокі аб пагадненні з Брусэлем.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках