27 красавiка 2024, Субота, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як актывіст з Гародні міліцэйскага прапаршчыка выхоўваў

3
Як актывіст з Гародні міліцэйскага прапаршчыка выхоўваў
СЯРГЕЙ ВЕРАМЕЕНКА

Сяргей Верамеенка падаў скаргу на суддзю і распавёў пра інцыдэнт у будынку «правасуддзя».

13 снежня гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка наведаў абласны суд. Ён падаў скаргу на дзеянні суддзі суда Ленінскага раёна Руслана Гурына, паведамляе

Справа ў тым, што на судовым паседжанні паводле адміністрацыйнай справы Мікалая Саляніка Руслан Гурын з самага пачатку пасяджэння стаў беспадстаўна выганяць прысутных з залы судовага паседжання. Скаргу Верамеенка падаў, але і ў абласным судзе не абышлося без эксцэсаў.

Сваю гутарку ў абласным судзе актывіст размясціў у «Фэйсбуку»:

Прапаршчык Васільеў на ўваходзе: «Пакажыце дакументы!». Паказаў.

- А цяпер рукі выцягніце ў бок.

- Гэта ператрус?

- Не, дагляд.

- На якой падставе?

- Загад...

- Чый? Можаце паказаць?

У выніку Васільеў так і не паказаў «загад». У будынак суда Верамеенка не быў дапушчаны. Скаргу на дзеянні суддзі Гурына падаў праз сакратарку, якая выйшла ўніз. Яна першы час запрасіла Верамеенку ў канцылярыю, але прапаршчык схапіў яго за руку і не прапусціў. Далей было так:

«Чакаю ў фае. Пасля атрымання засведчанай копіі скаргі прапаршчык просіць яшчэ раз паказаць дакумент, каб яго запісаць. Пытаюся, што я парушыў і на якой падставе павінен паказваць дакумент. Адказу няма. Выходжу на вуліцу, бо спяшаюся на працу. Прапаршчык крычыць: «Гэй, куды?».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках