У Расеі разбіўся гелікоптэр Мі-8
- 16.12.2018, 14:17
- 18,846
На борце знаходзілася больш за 20 чалавек.
У Томскай вобласці гелікоптэр Мі-8 разваліўся пасля жорсткай пасадкі, паведамляе Интерфакс са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах рэгіёну.
«Падчас выканання манеўраў у раёне пляцоўкі арэхаўка гелікоптэр учыніў жорсткую пасадку, заваліўся на бок і разбурыўся», - распавёў ён.
Паводле звестак агенцтва, на борце гелікоптэра знаходзіліся 22 чалавекі, паводле звестак ТАСС - 25 чалавек. У выніку аварыі, паведамілі Интерфаксу ў дзяжурна-дыспетчарскай службе адміністрацыі горада Кедравы, пацярпелі пяць чалавек, трое з іх шпіталізаваныя. Суразмоўца агенцтва дадаў, што ўсе пацярпелыя з'яўляюцца жыхарамі Сібіры.
Пры гэтым у прэс-службе Заходне-Сібірскага следчага кіравання на транспарце Следчага камітэта Интерфаксу паведамілі пра чатырох пацярпелых, двое з якіх шпіталізаваныя.