27 красавiка 2024, Субота, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расшыванне матрыцы: у чым галоўная праблема расейскіх алігархаў

3
Расшыванне матрыцы: у чым галоўная праблема расейскіх алігархаў
ФОТА: ПАЎЛА СМЕРЦІНА/ІТАР-ТАСС

Як бізнэс стаў закладнікам пуцінскай геапалітыкі.

Як расейскія мільярдэры і буйныя бізнэсоўцы сталі закладнікамі геапалітыкі - распавядае намеснік гендырэктара «Transparency International Расея» Ілля Шуманаў, піша Forbes.

Адыходзячы год выдаўся няпростым для шэрагу расейскіх мільярдэраў - ад Рыбалоўлева і Керымава да Дзерыпаскі і Вексельберга. Сёлета былі арышты, санкцыі, флёр «таксічнасці» і абвінавачванні ў сувязях з Крамлём. «У расейскіх алігархаў адбываецца расшыванне матрыцы, іх разрывае паміж двума супрацьлеглымі трэндамі. На рэгіяналізацыі, калі цэнтрам прыцягнення становіцца расейскае бізнэс-асяроддзе, расейскае суверэннае асяроддзе. Другі трэнд - на глабалізацыю, транснацыянальныя кампаніі не могуць існаваць у рамках адной юрысдыкцыі, адной дзяржавы», - распавёў Forbes Ілля Шуманаў.

Расейскае грамадства ідзе ў бок закрыцця ўнутры самога сябе, а астатні свет непазбежна рухаецца па шляху глабалізацыі - а мільярдэры становяцца закладнікамі канфлікту двух ментальнасцяў. «У Расеі іх не ўспрымаюць як сваіх, бо яны маюць інтарэсы за мяжой, а там яны ўспрымаюцца як агенты Крамля ў шырокім разуменні слова» - перакананы Шуманаў. Тым не менш, чакаць скарачэння цікавасці расейскага бізнэсу да міжнароднай кааперацыі не варта.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках