25 красавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прыняла новую Марскую дактрыну

Украіна прыняла новую Марскую дактрыну

Новая Марская дактрына павінна ўзмацніць пазіцыі Украіны ў Азоўскім і Чорным морах, а таксама ў Керчанскім праліве.

18 снежня Кабінет Міністраў Украіны ўхваліў Марскую дактрыну Украіны на перыяд да 2035 года. Пра гэта ў Facebook паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян.

«Гэта вельмі важная пастанова для Украіны, асабліва ўлічваючы агрэсію РФ у Азове... Новая дактрына павінна ўзмацніць пазіцыі Украіны ў Азоўскім і Чорным морах, Керчанскай пратоцы з улікам дзеянняў Расейскай Федэрацыі як краіны-агрэсара. Украіна не аслабіць свае пазіцыі на моры, не спыняць сваю працу ўкраінскія парты», - напісаў ён.

Украінскі міністр назваў абноўленую дактрыну «комплексным стратэгічным дакументам, што вызначае прыярытэты паслядоўнай марской палітыкі Украіны на доўгатэрміновую перспектыву».

«Новая дактрына з'яўляецца выкананнем указа прэзідэнта Пятра Парашэнкі і пастановы РНБА (Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. - Заўвага.) у абароне нацыянальных інтарэсаў на поўдні і ўсходзе Украіны, у Чорным і Азоўскім морах і Керчанскай пратоцы. Мяняецца сітуацыя на моры - мяняе і Украіна сваю палітыку. Чым мацнейшы ціск, тым мацнейшы супраціў. Як трэці закон Ньютана», - адзначыў Амелян.

Пра неадкладнае прыняцце Марской дактрыны РНБА заяўляла ў пачатку верасня праз дзеянні Расеі ў Азоўскім рэгіёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках