27 красавiка 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бурны рост» сельскай гаспадаркі ў РФ стаўся памылкай статыстыкі

13
«Бурны рост» сельскай гаспадаркі ў РФ стаўся памылкай статыстыкі

Пасля карэкціроўкі статыстыкі высветлілася, што аб'ёмы вытворчасці значна ніжэйшыя.

Высокія тэмпы росту сельскай гаспадаркі ў Расеі шмат у чым тлумачацца статыстычнымі памылкамі і «прыпіскамі». Да такой высновы прыйшлі экспэрты Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ (РАНГіДС), піша «Нямецкая хваля».

Як вынікае са снежаньскага маніторынгу акадэміі, больш за 10 млн тон сельгаспрадукцыі, якія згадваліся ў афіцыйных справаздачах за 2017 год, ніколі не існавалі.

Маштабныя «прыпіскі» былі выяўленыя падчас Усерасійскага сельскагаспадарчага перапісу. У грашовым вылічэннні аб'ём рэальна вырабленай сельгаспрадукцыі ў РФ выявіўся меншым за дэклараваны на 542 рублі, адзначаюць экспэрты РАНГіДС. Калі першапачаткова рост сельскай гаспадаркі ў Расеі ацэньваўся на 20,7 адсоткаў, то пасля карэкціроўкі Расстат паменшыў гэты паказчык больш чым удвая - да 8,7 адсоткаў.

Бульбы, малака і гародніны атрымалі значна менш

Найбольш значныя памылкі выявіліся ў ацэнках валавой вытворчасці бульбы, гародніны і бахчавых, садавіны і ягад, а таксама малака. Дарэчы, аб'ёмы вытворчасці бульбы выявіліся на 35,9 адсоткаў ніжэйшымі за звесткі, атрыманыя да карэкціроўкі, гародніны і бахчавых - на 17,2 адсоткаў, а малака - на 3,4 адсотка.

Прафесар Цэнтра аграхарчовай палітыкі РАНГіДС Васіль Узун, які займаўся падрыхтоўкай маніторынгу, адзначае, што ў 2017 годзе вытворчасць бульбы выявілася ў 1,6 разоў ніжэйшай, чым у 2000 годзе, нягледзячы на тое, што Расстат 17 гадоў даваў справаздачу аб росце. Са слоў навукоўца, чыноўнікі Мінсельгаса, палітыкі і бізнэс-супольнасць знаходзяцца ва ўпэўненасці, што бульбы ў Расеі дастаткова. «Насамрэч жа выяўляецца, што Расея вырошчвае блізу 20 млн тон, што з улікам аб'ёму спажывання, насення і страт ужо пагражае дэфіцытам або нарошчваннем імпарту», - падкрэслівае Васіль Узун.

Прыпіскі выкліканыя цікавасцю кіраўнікоў больш высокага рангу

Паколькі многія сельскагаспадарчыя арганізацыі і фермерскія гаспадаркі не падаюць справаздачы аб сваёй дзейнасці, статыстычныя звесткі павінны былі быць прыніжанымі. Але памылкі ў статыстыцы чамусьці заўсёды прыводзілі да завышэння паказчыкаў, хоць гэта нявыгадна для ўласнікаў, бо пагражае падвышэннем падаткаў, адзначае прафесар РАНГіДС. «Аднак захоўваецца такая цікавасць у кіраўнікоў больш высокага рангу. Абласное кіраўніцтва павінна даць справаздачу аб выкананні індыкатараў Дзяржпраграмы, ад гэтага залежыць сума дзяржаўнай падтрымкі», - мяркуе Васіль Узун.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках