27 красавiка 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: У Празе адчыніўся бар з робатам-бармэнам

Відэахіт: У Празе адчыніўся бар з робатам-бармэнам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Спрытная рука-аўтамат здольная абслужыць адразу чатырох кліентаў і забаўляе гасцей нескладанымі штукамі.

У пражскім бары Cyberdog кактэйлі змешвае робат-бармэн. Заказваць напоі трэба праз дадатак на смартфоне. Аранжавая рука-аўтамат паспявае абслужыць за адзін раз да чатырох кліентаў, піша «Вокруг света».

«Я глыбока перакананы, – кажа Марсэль Сурэл, уладальнік бара, – што неўзабаве рэстаран, дзе вас абслужаць людзі, будзе жудасна дарагім, таму што будзе ўнікальным».

У свеце ўжо існуе некалькі падобных бараў, аднак уладальнікі Cyberdog мяркуюць, што іхні бармэн выконвае значна больш складаныя задачы і нават часам падтанцоўвае. «Калі ў яго няма заказаў, ён сумуе і паказвае ўсе праграмы, якія ёсць у арсенале», – кажа Марсэль.

Двухузроўневая сталёвая канструкцыя на 40 столікаў створаная мастаком Дэвідам Серні і архітэктарам Томасам Сізарам. Тут таксама падаюць стравы, якія больш нагадваюць меню астранаўтаў. Ежу пакуль гатуюць людзі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках