Японскі імператар Акіхіта выступіў з развітальнай прамовай
8- 23.12.2018, 21:53
- 15,707
85-гадовы японскі імператар адрокся ад пасаду.
Адмовіўшыся ад пасаду 85-гадовы японскі імператар Акіхіта выступіў са сваёй астатняй прамовай. Паслухаць яго прыйшлі больш за 80 000 чалавек, паведамляе ВВС.
Падчас выступу Акіхіта заявіў, што адчувае "глыбокае задавальненне", бо за ім Японія ні з кім не ваявала.
Як адзначае агенцтва, Акіхіта - першы жывы манарх амаль за 200 гадоў, які адмовіўся ад хрызантэмавага пасаду.
У красавіку імператара павінен замяніць ягоны старэйшы сын - прынц Нарухіта.
Падчас сваёй прамовы Акіхіта выказаў спачуванні японцам, якія пацярпелі праз землятрусы, тайфуны ды іншыя стыхійныя бедствы.
Імператар выказаў шкадаванне праз вайсковыя дзеянняў Японіі ў Другой сусветнай вайне - як у Кітаі, так і на Карэйскай паўвыспе, а таксама наведаў некалькі месцаў, дзе адбываліся крывавыя бітвы той вайны, каб ушанаваць загінулых. Гэтыя дзеянні выклікалі крытыку з боку японскіх нацыяналістаў.
Незадоўга да выступу ён сказаў у інтэрв'ю журналістам: "Важна не забываць, што ў Другой сусветнай вайне была страчаная незлічоная колькасць жыццяў... і дакладна перадаць гэтую гісторыю тым, хто нарадзіўся пасля вайны".
Акрамя таго, у сваёй прамове імператар Акіхіта выказаў надзею, што Японія зможа прыняць больш імігрантаў у краіне ў рамках новага заканадаўства, каб паменшыць дэфіцыт працоўнай сілы, які ўзнік праз старэнне насельніцтва.
Парламент Японіі ў чэрвені 2017 годзе прыняў адмысловы закон, якім дазволіў імператару Акіхіта зрачыся пасаду з прычыны яго сталага ўзросту. Імператар у мінулым годзе казаў, што баіцца, што ўзрост перашкодзіць яму выконваць абавязкі - Акіхіта перанёс аперацыю на сэрцы і лячэнне рака прастаты.