10 траўня 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўскія чытанні правялі ў ізраільскім Ашдодзе

Купалаўскія чытанні правялі ў ізраільскім Ашдодзе
ЯНКА КУПАЛА

На чытаннях прагучаў перакладзены сёлета на іўрыт верш «А хто там ідзе?»

Традыцыйныя Купалаўскія чытанні адбыліся ў ізраільскім горадзе Ашдодзе 24 снежня - на плошчы, якая носіць імя народнага паэта Беларусі, паведамілі БелТА арганізатары мерапрыемства.

У чытаннях ўзяў удзел пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў. Ён звярнуў увагу, што Янку Купалу звязвала асабістае сяброўства з многімі габрэйскімі паэтамі, пісьменнікамі, мастакамі і скульптарамі. Частку сваіх твораў ён прысвяціў габрэйскай тэматыцы.

Уладзімір Скварцоў прывёў урывак з няскончанай балады «9 асiнавых колляў». У ёй распавядаецца пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны: мясцовыя жыхары - беларусы адмовіліся ўдзельнічаць у пакаранні габрэяў і былі закатаваныя разам з імі.

На Купалаўскіх чытаннях выступілі выхадцы з Беларусі, сябры літаратурнага аб'яднання «Ветразь». Яны прачыталі ўрыўкі з твораў песняра і іншых беларускіх паэтаў, а таксама вершы ўласнага сачынення.

Прагучаў і перакладзены сёлета на іўрыт верш «А хто там ідзе?». Раней ён быў апублікаваны на больш чым 100 мовах свету.

Прадстаўнікі муніцыпалітэта Ашдода падчас чытанняў адзначылі дасягнуты ўзровень беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва ў сферы культуры і падкрэслілі намер і далей садзейнічаць яго развіццю. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі мэрыя Ашдода, гарадское аддзяленне Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі і пасольства Беларусі ў Ізраілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках