15 жнiўня 2026, Субота, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Масква з пазіцыяй Лукашэнкі што да падатковага манеўра не ва ўсім згодная

14
Пяскоў: Масква з пазіцыяй Лукашэнкі што да падатковага манеўра не ва ўсім згодная
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што «рознагалоссі ў адносінах Менска і Масквы непазбежныя».

Рознагалоссі Расеі і Беларусі непазбежныя, неабходна знайсці варыянты, якія задавальняюць абодва бакі, і правесці сустрэчу кіраўнікоў да Новага года, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе «Интерфакс».

Пяскоў адзначыў, што праз тое, што з надыходам 2019-га з'явяцца «некаторыя новыя эканамічныя нюансы», сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі трэба правесці да Новага года.

Ён адзначыў, што Менск уважае неабходнымі кампенсацыі праз падатковы манеўр, а Масква з такой пазіцыяй не ва ўсім згодная. «Рознагалоссі захоўваюцца, і размова будзе працягвацца. Гэта звычайныя непазбежныя праблемы. Такое бывае», - сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратарка беларускага дыктатара Наталля Эйсмант заявіла агенцтву, што час і месца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў яшчэ не вядомыя, іх узгадняюць з улікам графікаў Пуціна і Лукашэнкі.

Лукашэнка мяркуе, што бюджэт краіны ад рэалізацыі падатковага манеўру ў Расеі налета страціць больш за $300 млн. Беларусь намагае на кампенсацыі, аднак Масква мяркуе, што не давала ніякіх такіх абяцанняў Беларусі. У рамках падатковага манеўру ў Расеі праводзіцца паэтапнае абнуленне экспартных мыт нафты і нафтапрадуктаў на працягу шасці гадоў пры павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў на працягу трох гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках