Усе захопленыя РФ украінскія маракі абвясцілі сябе ваеннапалоннымі
1- 27.12.2018, 21:58
- 11,429
Украінскіх вайскоўцаў утрымліваюць у следчых ізалятарах Масквы.
Усе захопленыя расейскімі сілавікамі ўкраінскія маракі заявілі следству, што з'яўляюцца ваеннапалоннымі. Пра гэта 27 студзеня паведаміў у Facebook адвакат Мікалай Полазаў.
«Усе 24 украінскія маракі заявілі следству, што з'яўляюцца ваеннапалоннымі... Апошнія два параненыя маракі Андрэй Эйдэр і Андрэй Арцёменка заявілі пра гэта сёння», - напісаў ён.
25 лістапада РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх ВМС «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір «Яны Капу», якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. Сябрам экіпажу выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 322 (незаконнае перасячэнне мяжы) Крымінальнага кодэкса Расеі.
Украінскіх вайскоўцаў утрымліваюць у следчых ізалятарах Масквы.