26 красавiка 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: NATO ўжо нарасціў сваю прысутнасць у Чорным моры

2
Столтэнберг: NATO ўжо нарасціў сваю прысутнасць у Чорным моры
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Альянсе ўважліва адсочваюць сітуацыю ў Чорным моры з улікам таго, што адбылося ў Керчанскай пратоцы.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што альянс за апошні час ужо ўзмацніў сваю прысутнасць у раёне Чорнага мора.

Так ён пракаментаваў заклік прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі адправіць баявыя караблі ў Чорнае мора.

«NATO ўжо нарасціла сваю прысутнасць у Чорным моры, напрыклад, караблі NATO праводзілі ў моры значна больш дзён сёлета і ў папярэдні год. У нас ёсць місія паветранай паліцыі ў рэгіёне, а таксама ў нас ёсць мультынацыянальная брыгада ў Румыніі», - сказаў Столтэнберг.

З ягоных слоў, у NATO ўважліва манітораць сітуацыю ў Чорным моры з улікам інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы.

Раней прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што візіт некалькіх караблёў NATO ў Чорнае мора можа быць адным з магчымых варыянтаў падтрымкі Украіны ў час агрэсіі Расеі ў Керчанскай пратоцы.

У сваю чаргу ўрад Нямеччыны адмовіўся адправіць нямецкія вайсковыя караблі ў Чорнае мора.

25 лістапада каля Керчанскай пратокі Расея атакавала і захапіла ўкраінскія вайсковыя караблі з экіпажамі. Кіеў і сусветная супольнасць асудзілі акт агрэсіі з боку Масквы. Украіна на 30 дзён увяла рэжым ваеннага становішча ў 10 абласцях і ўнутраных водах Азоўскага мора.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках