Сіноптыкі апавялі, да якога надвор'я рыхтавацца беларусам у навагоднюю ноч і ўдзень 1 студзеня
1- 31.12.2018, 18:52
- 10,901
Прагноз надвор'я ва ўсіх абласных гарадах.
Сіноптыкі папярэджваюць беларусаў пра неспрыяльную метэаралагічную абстаноўку ўдзень 1 студзеня. Аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак абвешчаны праз тое, што ў многіх раёнах краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с, піша tut.by са спасылкай на Гідрамет.
Па ўсёй тэрыторыі краіны ў аўторак удзень будзе пераважаць воблачнае надвор'е.
У Менску ў навагоднюю ноч будзе без істотных ападкаў (верагоднасць 10–15%). Удзень у аўторак часам мокры снег, дождж (верагоднасць большая за 90%). На дарогах месцамі галалёдзіца. У дзённыя гадзіны прагназуецца слабы галалёд. Тэмпература паветра складзе ад 0 да +2°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с, парывы да 15–18 м/с.
У Берасці гэтай ноччу таксама будзе без істотных ападкаў (верагоднасць 10–15%). Удзень прагназуюцца мокры снег, дождж (верагоднасць 80–90%), раніцай – слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра складзе ад +3 да +5°C. Вецер паўднёва-заходні, 4–9 м/с. Парывы да 15–17 м/с.
У Магілёве ноччу чакаецца невялікі снег (верагоднасць 60–70%). Удзень часам ападкі, у асноўным мокры снег (верагоднасць 80–90%), слабы галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе ад -1 да +1°C. Вецер паўднёва-заходні, 4–9 м/с, парывы да 15–17 м/с.
У Віцебску ў навагоднюю ноч магчымы невялікі снег (верагоднасць ападкаў 60–70%). Удзень часам ападкі, у асноўным мокры снег (верагоднасць 80–90%), слабы галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе -1... +1°C. Вецер паўднёва-заходні, 4–9 м/с, парывы да 15–18 м/с.
У Гомелі гэтай ноччу чакаецца невялікі снег (верагоднасць ападкаў 60–70%). Удзень часам ападкі, у асноўным мокры снег (верагоднасць 80–90%), слабы галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе 0... +2°C. Вецер паўднёва-заходні, 4–9 м/с, парывы да 15 м/с.
У Гародні ноччу будзе без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 10–15%). Удзень у аўторак магчымыя ападкі (верагоднасць 80–90%), раніцай – слабы галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра +2... 4°C. Вецер паўднёва-заходні, 4–9 м/с, парывы да 15–18 м/с.