21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі скінуліся грашыма і сваімі сіламі наладзілі ў двары навагодняе свята для дзяцей

7
Менчукі скінуліся грашыма і сваімі сіламі наладзілі ў двары навагодняе свята для дзяцей

Атрымалася вясёлае і душэўнае свята.

Жыхары чатырох дамоў самаарганізаваліся і наладзілі для сваіх дзяцей і сябе навагодняе свята проста ў двары.

Для гэтага яны сабралі грошы на куплю ялінкі, феерверку і навагодніх падарункаў для дзяцей і запрасілі выступіць на дваровым свяце Дзеда Мароза і Снягурку. Атрымалася вясёлае і душэўнае свята, піша tut.by.

Навагодняе свята ў сябе ў двары зладзілі жыхары таварыства ўласнікаў «Сухараўскія пагоркі» (яно аб'ядноўвае 4 шматкватэрныя дамы).

Жыхар аднаго з дамоў Аляксей Гамеза, якому прыйшла ідэя арганізаваць дваровае свята, распавядае, што падрыхтоўку пачалі прыкладна 2 тыдні таму. «У групе нашага таварыства ўласнікаў у вайберы напісаў, што можна арганізаваць свята ў двары. Хтосьці адразу адгукнуўся, хтосьці далучыўся пазней», - кажа Аляксей.

Тыя, хто пагадзіўся прыняць удзел у дваровым святкаванні, скінуліся па 20 рублёў у разліку на адно дзіця. Агулам сабралі 880 рублёў. Гэтыя грошы выдаткавалі на куплю ялінкі, феерверкаў, бенгальскіх агнёў, падарункаў для дзяцей і выступленне Дзеда Мароза і Снягуркі.

На дваровую ялінку ў выніку прыйшло блізу 45 дзяцей. Больш, чым планавалася. Праз гэта нават давялося аператыўна шукаць дадатковыя падарункі.

Аляксей кажа, што ўжо пасля ялінкі ў агульным чаце таварыства ўласнікаў некаторыя з жыхароў пісалі, што шкадуюць, што не патрапілі са сваімі дзецьмі на дваровае свята. Іншыя пісалі, што хацелі б паўтарыць досвед і налета зрабіць яшчэ больш цікавае свята.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках