27 красавiка 2024, Субота, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Лукашэнка цяпер увогуле бездапаможны

11
Эканаміст: Лукашэнка цяпер увогуле бездапаможны

У дыктатара не засталося козыраў.

Беларусь можа выйсці з ЕАЭС, калі не дамовіцца з Расеяй аб кампенсацыі шматмільярдных страт, якія чакаюць нашу краіну ў выніку правядзення Расеяй падатковага манеўру з нафту. Пра такі варыянт развіцця падзей заявіў намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец на форуме для замежных інвестараў «BelarusCrossway'18». Паводле ягоных слоў, калі Менск і Масква не дамовяцца, у бліжэйшыя 6 гадоў беларуская эканоміка страціць да $10 млрд. А замяніць «нафтавую» частку нацыянальнага бюджэту няма чым, піша «Белсат».

Самы негатыўны сцэнар: бакі не дамовіліся і разышліся па сваіх пакоях, мы пачынаем несці страты. Тады на працягу 6 гадоў глабальныя страты для Беларусі складуць каля $ 10 млрд, – адзначыў Белкавец. – 3 млрд – выпадаючыя прыбыткі бюджэту [ад экспартных пошлін]. 6 млрд – пагаршэнне эканомікі двух нафтаперапрацоўчых заводаў. Але гэта калі нічога не мяняць. Такога не будзе. Будуць уводзіцца пэўныя кампенсацыйныя меры. Заводы не будуць перапрацоўваць усю нафту, якую можна. Істотна ўпадзе імпарт. Негатыўны ўплыў на эканоміку заводаў будзе мінімізаваны. Страты даходаў бюджэту будуць кампенсавацца ў асноўным за кошт скарачэння выдаткаў.

Леанід Злотнікаў, эканаміст:

«Калі ўлічваць, што апошнія гады Расеі мы не вяртаем крэдыты прыкладна ў памеры $ 1 млрд, што бяром практычна кожны год, а бяром новы крэдыт, то калі гаворка пойдзе пра тое, што Расея перастане нас субсідаваць, то страты Беларусі складуць не 10 млрд за 6 гадоў, а амаль 8-9 за адзін год.

У нас няма козыраў. Супрацьпаставіць ціску Расеі – няма чаго, акрамя разліку на ўласныя сілы. Калісьці пачаліся гэтыя ільготы, яны павялічваліся і павялічваліся, Менск нічога з гэтым не рабіў […], а калі рабіў, то гэта былі безнадзейна страчаныя грошы. На канец гэтая дапамога давяла да такога стану, што мы цяпер бездапаможныя ўвогуле. […] У Расеі назбіралася агромністая колькасць прэтэнзіяў за апошнія гады, ледзь не ў апошнія месяцы. Па шматлікіх прычынах яна робіць такі манеўр…»

Старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Ёсуб разважае, чаго хоча Менск у нафтавай спрэчцы з Расеяй:

«Менск хацеў бы, каб кампенсацыя прадстаўлялася ў выглядзе зніжак коштаў на нафту. Кошт на нафту прапісваецца загадзя, у кантрактах. Калі зніжка будзе ў кошце на нафту, то Расея не зможа ў аднабаковым парадку забраць гэтую зніжку ў Беларусі. Калі ж гэта будуць межбюджэтныя трансферты, і яны будуць пералічвацца Расеяй хутчэй за ўсё часткамі, то ў любы момант, як толькі паводзіны Менску не спадабаюцца Маскве, тэарэтычна Масква можа паставіць гэтыя выплаты на паўзу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках