27 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто разгойдвае човен

Хто разгойдвае човен

Цяпер, каб перапоўнілася «чаша народнага цярпення», дастаткова і больш нікчэмнай падставы.

Чытаем спалоханае паведамленне: ой, дарма вы, маўляў, так радуецеся антысмеццевым мітынгам у Архангельскай вобласці. Сёння там разгойдваюць човен і валяць не самага дрэннага губернатара, а заўтра – пойдуць гарлапаніць «у адстаўку» ва ўсёй краіне, піша Telegram-канал «СерпомПО».

Сябры, калі ў краіне ўсе сытыя, задаволеныя і радасныя, то разгойдвай - не разгойдвай - бура не грымне, рэвалюцыі не здарыцца.

Пуцін за 9 месяцаў, якія прайшлі з ягонага абрання на 4-ы прэзідэнцкі тэрмін, паднёс грамадзянам велізарную колькасць «падарункаў» - ад павелічэння падаткаў да падвышэння пенсійнага ўзросту. І цяпер, каб перапоўнілася т. зв. «чаша народнага цярпення», дастаткова і больш нікчэмнай падставы, чым светлая перспектыва жыць каля сметнішча, прывезенага з іншага рэгіёну.

Вядома, чыноўнікам хочацца верыць, што калі заткнуць глоткі ўсім лібералам-дэмакратам, закрыць усіх бунтаўнікоў, запалохаць не толькі актыўна незадаволеных, але і нясмела ім спачуваючых, астатнія будуць сядзець на хаднім месцы роўна, галасаваць за ўсякіх кажамяк і арловых і шанаваць Пуціна як бацьку роднага.

Але спадары міністры-капіталісты! Гэта ж вам не варожыя галасы распавядаюць! Не дарадцы замежныя брэшуць. Гэта ваш родны УЦДГМ сігналізуе які ўжо месяц.

З кожным месяцам усё менш тых, хто ўхваляе дзейнасць Пуціна — 62,4% на канец лістапада, і ўсё больш тых, што не адабрае — 28,6%. З іншымі кіраўнікамі і дзяржаўнымі органамі справа ідзе яшчэ горш. Ва ўрада, яго старшыні, Дзяржаўнай Думы наогул адмоўны індэкс адабрэння! Больш за палову расейцаў не ўхваляюць дзейнасць Мядзведзева (50,4%), амаль палова – урада (48,8%) і Дзяржаўнай Думы (49,1%). Гэта значыць, іх праца значнай колькасці расейцаў не падабаецца.

Толькі 30% задавальняе ўнутраная палітыка ўладаў, 33% яна катэгарычна не задавальняе. Эканамічнай – незадаволеныя ужо 44 %, сацыяльнай – 38%. І толькі замежная палітыка, гэты бясконцы паказ кузькінай маці ўсяму свету, задавальняе 59% грамадзян. Дзякуй нашаму слаўнаму трыо - Салаўёву-Кісялёву-Брылёву. Яны сумленна адпрацоўваюць свае вілы ў Італіі і Крыме і апартаменты і грамадзянства ў Брытаніі.

Але ж магчымасці чароўнага «блакітнага экрана» не бязмежныя. Прыемна, вядома, адчуваць, што мы самыя-самыя ў свеце і ўсіх скруцілі. Але акрамя маральнага віртуальнага задавальнення хочацца і нармальнага рэальнага жыцця. Тут і цяпер.

А замест гэтага - астатнія капейкі адбіраюць, газам са сметніка труцяць, жуллё ўсякае ў начальнікі рэгіёнаў навязваюць. І яшчэ гэтыя самыя начальнікі і нават іх абслуга бясконца народ дакараюць: працуеце дрэнна, жараце шмат ды яшчэ маеце нахабства ў дзяржавы дапамогі прасіць!

І хто, скажыце, таварыш Гарант, разгойдвае човен?

Вызначайце ўжо на сваім Савеце Бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках