1 верасня 2026, aўторак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO рыхтуе комплексны адказ на агрэсію РФ у Керчанскай пратоцы

3
NATO рыхтуе комплексны адказ на агрэсію РФ у Керчанскай пратоцы

Краіны NATO падрыхтуюць калектыўны адказ на агрэсіўныя дзеянні РФ супраць украінскіх маракоў у раёне Керчанскай пратоцы.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пасля завяршэння міністэрскай сустрэчы NATO ў Брусэлі, паведамляе карэспандэнт «Европейской правды».

«Ёсць два моманты, якія мы дакладна вызначылі падчас пасяджэння з удзелам украінскага міністра: поўнае адзінства ў тым, што расейскія дзеянні былі супрацьзаконнымі і непрымальнымі, і тое, што палітыка стрымлівання павінна быць адноўленая», - сказаў Пампеа.

Ён заклікаў Расею неадкладна вызваліць захопленых украінскіх маракоў, якіх утрымліваюць на расейскай тэрыторыі.

«І мы распрацуем калектыўны адказ, каб прадэманстраваць Расеі, што такія паводзіны проста непрымальныя», - дадаў дзяржсакратар.

Раней кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў, што NATO неўзабаве абвесціць пра новыя практычныя крокі па ўзмацненні прысутнасці ў Чорным моры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках