27 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа распрацавала план умацавання еўра

1
Еўропа распрацавала план умацавання еўра

Валюту ўзмоцняць за кошт міжнародных разлікаў.

Еўракамісія мае намер узмацніць ролю еўра на міжнароднай арэне. У Брусэлі былі прадэманстраваныя планы «павышэння значэння еўра ў зменлівым свеце», паведамляе dw.com.

Паводле задумы Еўракамісіі, валюта еўра павінна выкарыстоўвацца ў першую чаргу для імпарту энэрганосьбітаў, які штогод складае ў пераразліку блізу 300 млрд еўраў.

У асноўным краіны ЕЗ аплачваюць куплю нафты і іншых энэргарэсурсаў, напрыклад, з Расеі ды краін Блізкага Усходу ў далярах ЗША. У сувязі з гэтым назіральнікі адзначаюць, што новая ініцыятыва Еўракамісіі можа выклікаць незадаволенасць Вашынгтона.

Дыпламатычныя і тэхнічныя сродкі для прасоўвання еўра

Для ўзмацнення ролі еўра неабходна, дарэчы, умацаваць эканамічны і валютны саюзы і скончыць стварэнне банкаўскага саюза краін ЕЗ, гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі. Пры гэтым адзначаецца, што пакуль зацверджаныя толькі 7 з 40 адпаведных прапаноў, перададзеных Еўрапарламенту і Радзе ЕЗ. Еўракамісія прапануе таксама ўжыць захады для паглыблення агульнаеўрапейскага фінансавага сектара, пашырэння дыпламатычных высілкаў, якія садзейнічаюць пераходу на еўра, і развіццю тэхнічных сродкаў паляпшэння доступу да гэтай валюты жыхароў не еўрапейскіх краін.

Павышэнне значэння еўра будзе спрыяць устойлівасці міжнароднай фінансавай сістэмы, бо ўдзельнікі рынку ва ўсім свеце атрымаюць больш шырокі выбар і сусветная эканоміка будзе менш схільнай да шокаў, перакананая Еўракамісія. Распаўсюджванне еўра ў свеце знізіць выдаткі ды рызыкі еўрапейскіх кампаній, а таксама працэнтныя стаўкі для прыватных гаспадарак, мяркуюць у Брусэлі.

Узгодненая рэформа еўразоны

Напярэдадні міністры фінансаў краін ЕЗ дасягнулі пагаднення аб рэформе еўрапейскага валютнага саюза. Напрыклад, яны дамовіліся аб развіцці механізму бяспекі для банкаў, якія апынуліся ў крызісным стане, і аб асноўных пунктах рэформы Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму (ESM). Акрамя таго, прадоўжацца кансультацыі аб стварэнні ўласнага бюджэту еўразоны, на якім намагаюць Нямеччына і Францыя.

Цяпер у еўразону ўваходзяць 19 з 28 краін Еўразвязу. Валюта еўра таксама знаходзіцца ў абарачэнні ў шэрагу краін за межамі ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках