22 траўня 2019, Серада, 1:00
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

CNN: КНДР будуе новы аб'ект каля ракетнай базы

1

Спадарожнікавыя выявы паказваюць, што база застаецца актыўнай.

Экспэрты прыйшлі да такой высновы на аснове аналізу спадарожнікавых здымкаў, паведамляе «Новое время» са спасылкай на CNN.

Спадарожнікавыя выявы паказваюць, што база застаецца актыўнай. Акрамя таго, за мінулы год Паўночная Карэя істотна пашырыла найбліжэйшы аб'ект, які, відавочна, з'яўляецца яшчэ адной ракетнай базай.

Пры гэтым спецыялісты не змаглі з упэўненасцю ўстанавіць, ці звязаныя абодва збудаванні адзін з адным.

Паводле звестак экспэртаў, будаўніцтва падземнага аб'екта ажыццяўлялася цягам 2017 і мінімум да жніўня 2018 года.

«Будаўніцтва на гэтым адрэзку было прадоўжанае і пасля сінгапурскага саміту», -заўважыў аналітык інстытута Джэфры Льюіс.

Раней экспэрты Вашынгтонскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) паведамлялі, што на тэрыторыі КНДР размешчаныя ад 13 да 20 сакрэтных вайсковых баз, дзе могуць захоўвацца мабільныя ракетныя комплексы, з ракетамі, здольнымі несці ядзерныя боегалоўкі.

Паводле звестак экспэртаў, такія падземныя базы размешчаныя на ўсёй тэрыторыі КНДР, у вузкіх горных далінах.

Базы пабудаваныя так, што мабільныя пускавыя ўстаноўкі можна хутка транспартаваць па тунэлях да загадзя падрыхтаваных стартавых пляцоўках. Адна з такіх баз знаходзіцца ўсяго ў 135 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Паўднёвай Карэі Сеула.