10 траўня 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка, сыходзь па-добраму!»: Беларусы адказваюць на «дармаедскі» дэкрэт

33
«Лукашэнка, сыходзь па-добраму!»: Беларусы адказваюць на «дармаедскі» дэкрэт
Фота: «Радыё Свабода»

Сітуацыя можа паўтарыцца.

26 лютага 2017 года ў чатырох гарадах Беларусі прайшлі акцыі супраць дэкрэта аб «дармаедах». У Віцебску прайшла самая масавая акцыя - на вуліцы выйшлі некалькі тысяч чалавек. У Бабруйску ў акцыі пратэсту ўдзельнічалі 1 500 чалавек. Сотні людзей выйшлі на плошчы ў Баранавічах і Берасці.

Сітуацыя можа паўтарыцца, мяркуе каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

«Cам факт пераводу людзей з касты «грамадзян» у касту «дармаедаў» - дадатковая пагроза для ўладаў. Аўтары дэкрэта не ўлічваюць тое, што яны настолькі парушаюць асабістыя межы грамадзян, што гэта можа прывесці да выбуху вулічнай актыўнасці. Можна сказаць, што яны гэтай актыўнасці дамагаюцца. На акцыі могуць выйсці нават тыя, хто звык моўчкі трываць «выбрыкі» сённяшніх улад. Так гэта ці не - будзе бачна», - заявіў Максім Вінярскі Charter97.org.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках