27 красавiка 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паспець да новых лімітаў: беларусы вязуць з-за мяжы бытавую тэхніку і мэблю

3
Паспець да новых лімітаў: беларусы вязуць з-за мяжы бытавую тэхніку і мэблю
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Колькасць пакупак для асабістага карыстання значна вырасла.

У гэтым годзе беларусы сталі часцей увозіць у краіну тавары з перавышэннем лімітаў паводле кошту і вагі.

За 10 месяцаў гэтага года задэклараваных пакупак, за якія давялося заплаціць мыту больш чым на 100 больш, чым за ўвесь мінулы год, паведамляе tut.by.

У Дзяржаўным мытным камітэце растлумачылі, што гаворка ідзе аб набытках для асабістага карыстання, увезеных беларусамі, якія бываюць за мяжой часцей чым раз на 3 месяцы. Для іх дзейнічае ліміт кошту 300 еўраў, а вагі - 20 кілаграмаў.

- За дзесяць месяцаў 2018 года, грамадзяне Беларусі запоўнілі 787 дэкларацый на тавары з выплатай мыты. За ўвесь мінулы год такіх дэкларацый было 681, - падаюць лічбы ў ДМК. - З буйных тавараў беларусы часцей за ўсё вязуць бытавую тэхніку - лядоўні, духавыя шафы, пралкі, і мэблю - канапы і ложкі.

Нагадаем, цяпер беларусы, якія ездзяць за мяжу не часцей чым раз на тры месяцы, могуць правезці тавар для асабістага карыстання вагой да 50 кг і коштам не вышэй за 1500 еўра. З 1 студзеня 2019 года ў новай пастанове Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ліміты знізяць. З новага года жыхары краін ЕАЭС, якія вандруюць наземным транспартам, змогуць прывозіць тавараў усяго на 500 еўраў і вагой да 25 кілаграмаў.

- Пастанова аб зніжэнні нормы - прапанова расейскай стараны, якая выносіла яе на разгляд Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, - паведамілі ў ДМК. - Рэспубліцы Беларусь, як і ўсім астатнім дзяржавам-удзельніцам ЕАЭС, трэба выконваць новую пастанову камісіі. Згодна з Мытным кодэксам, нацыянальныя заканадаўства могуць толькі рабіць больш жорсткімі нормы, прынятыя ЕЭК.

У ДМК сказалі, што ў гэтым годзе беларусы перавышалі ліміты не толькі на набыткі, але і на замежныя пасылкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках