27 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветная эканоміка штогод страчвае $2,6 трыльёна праз карупцыю

4
Сусветная эканоміка штогод страчвае $2,6 трыльёна праз карупцыю
АНТОНІУ ГУТЭРЫШ
ФОТА: UNHCR/S.HOPPER

Пра гэта распавёў генеральны сакратар ААН.

Сусветная эканоміка штогод страчвае 2,6 трлн даляраў праз карупцыю, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

У пасланні з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй Гутэрыш адзначыў, што гэтыя сродкі складаюць больш за 5% глабальнага ВУП. З ягоных звестак, штогадовы аб'ём хабараў у сусветным маштабе складае трыльён даляраў.

Генеральны сакратар ААН заклікаў зрабіць усё магчымае для спынення хабарніцтва, падману і махлярства.

«Карупцыя існуе ва ўсіх краінах - багатых і бедных, на поўначы і на поўдні. Яна з'яўляецца замахам на каштоўнасці і ідэалы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Карупцыя пазбаўляе людзей школ, бальніц, адпужвае інвестараў і вядзе да разбазарвання прыродных рэсурсаў. Яна падрывае вяршэнства права і спрыяе ўчыненню іншых злачынстваў», - заявіў Гутэрыш.

Ён падкрэсліў, што ўхіленне ад выплаты падаткаў, адмыванне грошай і іншыя фінансавыя махінацыі падрываюць намаганні па дасягненню мэт устойлівага развіцця.

Гутэрыш заклікаў аб'яднацца ў барацьбе з карупцыяй і дамагацца вяртання выкрадзеных актываў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках