27 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава

6
Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава
ПЁТР МАШЭРАЎ

Існуе легенда, што Брэжнеў аднойчы ці то жартам, ці то насур'ёз назваў яго «народнікам».

Пётр Міронавіч Машэраў кіраваў БССР 15 гадоў - з 1965 да 1980-га года.

Машэраў - адзін самых папулярных у народзе кіраўнікоў Беларусі - нарадзіўся 13 лютага 1918 году, у метрыку спачатку яго запісалі паводле юліянскага календара, пасля пераходу на новае летазлічэнне ён палічыў за лепшае не «пераносіць» дату нараджэння, а захаваць ранейшую.

У Пятра Машэрава была не ідэальная для савецкага кіраўніка біяграфія: бацьку рэпрэсавалі, сам у пачатку вайны трапіў у палон. Але гэтыя «аўтабіяграфічныя дапаўненні», якія ён сумленна паказваў пры запаўненні анкет, зноў робяць яго вобраз больш народным.

Існуе легенда, што Брэжнеў аднойчы ці то жартам, ці то насур'ёз назваў яго «народнікам» - за залішнюю цікавасць і схільнасць да камунікацыі з простымі людзьмі.

«У гэтым сэнсе, Машэраў ў нейкай ступені быў палітыкам заходняга тыпу. Калі б былі сапраўдныя выбары тады, ён меў бы вялікія шанцы на перамогу - не таму, што так сказала Масква ці ЦК, а таму, што ён быў гатовым палітычным лідарам з пэўнай харызмай. Вядома, ён быў артыст, але артыстызм для палітыка - таксама важная рэч. І, безумоўна, на сённяшняе стаўленне да Машэрава істотна паўплывала ягоная трагічная гібель, і дагэтуль, як многія мяркуюць, кропкі над «i» не пастаўленыя ў гэтай гісторыі», - заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» палітык і журналіст Сяргей Навумчык.

Машэраў двойчы герой - вайны і сацпрацы. Але пра вайну наважыў не ўспамінаць - гэта быў такі боль, тлумачыць ягоная дачка Наталля Машэрава

Пётр Машэраў кіраваў Беларуссю 15 гадоў - з 1965 да 1980-га. Магчыма, ён быў бы кіраўніком БССР і даўжэй, але ягонае жыццё трагічна абарвала аўтакатастрофа пад Смалявічамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках