27 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў закон аб адзінай міграцыйнай карце для Беларусі і РФ

7
Пуцін падпісаў закон аб адзінай міграцыйнай карце для Беларусі і РФ
Фота: transler.ru

Закон мяняе міграцыйныя правілы, устаноўленыя ў 2004 годзе.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў беларуска-расейскае міжурадавае пагадненне аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года.

Дакумент сёння апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі, паведамляе БелТА.

Пратакол пашырае катэгорыі замежных грамадзян, якія вызваляюцца ад запаўнення міграцыйнай карты. У іх ліку замежныя грамадзяне, якія часова або стала пражываюць на тэрыторыі Расеі і (або) на тэрыторыі Беларусі, а таксама чальцы экіпажаў марскіх і рачных суднаў, што заходзяць у марскія і рачныя парты гэтых дзяржаў.

Акрамя таго, з ініцыятывы беларускага боку вызваляюцца ад атрымання міграцыйнай карты замежныя грамадзяне, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі для часовага знаходжання на яе тэрыторыі без уезду ў Расею.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках