27 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск атрымаў дазвол на тунэль пад Вашынгтонам

3
Ілон Маск атрымаў дазвол на тунэль пад Вашынгтонам
ІЛОН МАСК

Станцыя хуткаснай падземкі можа з'явіцца на 53-й вуліцы Пятай авеню.

Кампанія Boring Company Ілона Маска атрымала папярэдні дазвол на бурэнне грунту ў Вашынгтоне. Работы будуць праводзіцца ў рамках рэалізацыі праекта для стварэння хуткаснай падземнай трасы, якая павінна злучыць сталіцу з Нью-Ёркам.

Станцыя можа з'явіцца на 53-й вуліцы Пятай авеню побач з рэстарацыяй McDonald's і недалёка ад Бюро алкаголю, тытуню, зброі і выбуховых рэчываў.

Наяўнасць папярэдняга дазволу ад кіраўніцтва акругі Калумбія не азначае, што Boring Company можа «капаць зямлю», аднак некаторыя працы на месцы праводзіць цяпер можна, піша The Washington Post. Менавіта тут, калі ўсё пойдзе паводле вызначанага плане, з'явіцца першая станцыя падземнай дарогі Маска.

Улады не выказваюць наўпроставай падтрымкі праекту амерыканскага бізнэсоўца, а толькі паказваюць на жаданне зрабіць рэгіён больш прывабным і эфектыўным у плане транспартных камунікацый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках