27 красавiка 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як злётаць у Капенгаген і назад за 20 еўраў

6
Як злётаць у Капенгаген і назад за 20 еўраў

Цікавыя і танныя варыянты для падарожжаў.

Citydog.by збірае самыя цікавыя і танныя варыянты для падарожжаў. Вось, напрыклад, у Тайланд з Менска можна паляцець зусім танна.

МЕНСК - БАНГКОК - МЕНСК ЗА 327 ЕЎРАЎ

Украінская авіякампанія «МАУ» запускае цікавы распродаж. З Менска ў Тайланд або на Шры-Ланку можна злятаць вельмі танна. Праўда, у несезон і са стыкоўкамі ў Кіеве.

Квіткі за 327 еўраў можна купіць да 11 сакавіка, а паляцець у Тайланд або на Шры-Ланку - з 1 траўня да 26 чэрвеня.

У КАПЕНГАГЕН І НАЗАД ЗА 20 ЕЎРАЎ

А гэта ўжо ўлюбёны Ryanair. У іх календары на травень і чэрвень з'явіліся танныя квіткі Коўна - Капенгаген - Коўна. Калі вяртацца не збіраецеся, то квіток у адзін бок каштавацьме 10 еўраў.

КОЎНА- МОРА ЗА 10 ЕЎРАЎ

І яшчэ адная акцыя ад Ryanair. Гэтым разам яны прапануюць злётаць на мора ўсё з таго ж Коўна. Палёт у Рыміні і Бургас каштавацьме 10 еўраў. Яшчэ ёсць квіткі на канец сакавіка, каб вярнуцца ў пачатку красавіка. Але з адваротным маршрутам мы вас не прымушаем!

ВАРШАВА - БАРСЭЛОНА - ВАРШАВА ЗА 43 ЕЎРЫ

А ў траўні можна і ў Барселону - таксама Ryanair. З Варшавы туды можна злятаць за 22 еўры, а калі са зваротным квітком, то падарожжа каштавацьме 43 еўры. Зусім нядрэнны варыянт на травеньскія святы, каб адпачыць перад летнім адпачынкам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках