27 красавiка 2024, Субота, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць вызваліць Святаслава Барановіча

6
Беларусы патрабуюць вызваліць Святаслава Барановіча
СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ

Грамадскія актывісты выступілі ў абарону палітвязня.

Беларускія актывісты і праваабаронцы накіравалі зварот да генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка:

«16 студзеня 2018 гады форум «Свабоду палітвязням Беларусі» прызнаў Святаслава Барановіча палітычным зняволеным. Удзельнікі форуму патрабуюць неадкладнага вызвалення Святаслава Барановіча, які стаў ахвярай гвалту і беззаконня супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

15 сакавіка 2017 пасля дазволенай акцыі ў Менску, увечары, невядомыя людзі на грамадскай прыпынку «Плошча Бангалор» напалі на групу хлопцаў і дзяўчат, якія мірна стаялі і чакалі транспарт. Абараняць моладзь кінуліся звычайныя мінакі, дзякуючы якім моладзі ўдалося паехаць на тралейбусе. Але неўзабаве на праспекце Машэрава ўнутр салона ўварваліся ўсё тыя ж невядомыя і пачалі бойку. Жыхары Менска, якія сталі сведкамі нападу людзей у цывільным на мірных грамадзян, запісалі відэа і выклалі ў інтэрнэт. На відэа бачна, як дзяўчат хапалі за валасы, цягнулі па асфальце і бардзюрах, збівалі.

Пазней высветлілася, што справакавалі бойку на прыпынку і ў тралейбусе людзі ў цывільным - гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія дзейнічалі без апазнавальных знакаў і не прадстаўляліся грамадзянам.

Цяпер следчыя сцвярджаюць, што зняты на відэа чалавек у чырвонай куртцы, адзін з тых, хто спрабаваў спыніць напад невядомых мужчын у цывільным - 31-гадовы Святаслаў Барановіч.

У кастрычніку 2017 года Святаслава Барановіча арыштавалі і толькі цяпер родным Святаслава стала вядома, што хлопец арыштаваны і супраць яго распачалі крымінальную справу спачатку паводле арт 339 (хуліганства), а пазней перакваліфікавалі яе ў арт 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), згодна з якой Святаславу Барановічу пагражае да 6 гадоў зняволення.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, вельмі ўсхваляваныя такім беззаконнем праваахоўных органаў і патрабуем правесці пракурорскую праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыяй 15 траўня 2017 года, якія знаходзячыся на працы без формы і знакаў адрознення, не прадстаўляючыся, не паказваючы службовага пасведчання, гвалтоўна, па-бандыцку напалі на мірных менчукоў, дзейнічалі нахабна, непрафесійна, нягледзячы на тое, што згодна з п10 арт 3 «Правіл прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» яны абавязаны ў рабоце з грамадзянамі праяўляць цярпенне, ветлівасць, тактоўнасць, добразычлівасць і павагу. Акрамя таго супрацоўнікі праваахоўных органаў не маюць права выконваць дзеянні, якія прыніжаюць гонар і годнасць грамадзян.

Аналіз выкладзеных грамадзянамі ў сеціве відэазапісаў дазваляе назваць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі непрафесійнымі, правакацыйнымі, небяспечнымі для жыхароў Менска, што супярэчаць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў», міжнародных дамоў, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь абураныя тым, што, замест таго, каб пакараць супрацоўнікаў праваахоўных органаў за парушэнне імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, за невыкананне імі сваіх службовых абавязкаў, да адказнасці прыцягнулі невінаватага чалавека Святаслава Барановіча, які абараняў людзей ад нападнікаў. Непрафесійнае выкананне сваіх абавязкаў міліцыянтамі прывяло да таго, што грамадзяне, у тым ліку і Святаслаў Барановіч, былі вымушаныя выкарыстоўваць сваё права на самаабарону.

Просім вас разабрацца і спыніць крымінальную справу, крымінальны пераслед Святаслава Барановіча.

Мы выступаем супраць таго, каб пад прыкрыццём супрацоўнікаў праваахоўных органаў у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі так званыя «эскадроны смерці» накшталт лацінаамерыканскіх, патрабуем спыніць выкарыстанне такой практыкі паводзін супрацоўнікаў праваахоўных органаў у нашай краіне.

Згодна з артыкулам 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, чалавек, яго правы і свабоды знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Але калі на грамадзян Беларусі нападае група людзей у цывільным, а пасля высвятляецца, што гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў, то пра якую абарону чалавека дзяржавай можа ісці гаворка?»

Зварот падпісалі:

Форум «Свабоду палітвязням Беларусі»

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

1. Пастухоў Міхаіл, грамадскі дзеяч, ганаровы юрыст Рэспублікі Беларусь

2. Севярынец Павел, сустаршыня БХД, былы палітвязень

3. Дашкевіч Зміцер, «Малады фронт», былы палітвязень

4. Фядыніч Генадзь, сустаршыня РЭП, былы палітвязень

5. Валовік Раіса, маці палітвязня

6. Поспіх Людміла, маці палітвязня

7. Ваўчок Юрый, юрыст, публіцыст

8. Воўчак Алег, праваабаронца

9. Бандарэнка Андрэй, праваабаронца, былы палітвязень

10. Шапуцька Ганна, праваабаронца

11. Гарачка-Басалыга Наталля, праваабаронца

12. Садоўская Алеся, праваабаронца

13. Ляднік Ігар, праваабаронца

14. Садоўская Кацярына, праваабаронца

15. Завадскі Васіль, праваабаронца

16. Аўтуховіч Мікалай, праваабаронца, былы палітвязень

17. Зялко Таццяна, праваабаронца

18. Нікалайчык Вольга, кінарэжысёрка, праваабаронца

19. Маёрава Вольга, грамадская актывістка

20. Мельнікаў Андрэй, бард, грамадскі актывіст

21. Кулакоў Леанід, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

22. Тоўстая Алена, сустаршыня руху салідарнасці «Разам»

23. Батура Яўген, грамадскі актывіст

24. Шапуцька Віктар, грамадскі актывіст

25. Серадзюк Дыяна, журналіст

26. Груздзіловіч Алег, журналіст

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках