27 красавiка 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабаваў прайсці ўкраінскую мяжу з чужым пашпартам

6
Беларус спрабаваў прайсці ўкраінскую мяжу з чужым пашпартам

Мужчына заявіў памежнікам, што свой пашпарт ён не замяніў з часоў СССР.

На пытанні памежнікаў ён заявіў, што свой уласны дакумент часоў СССР ніяк не можа замяніць. Падрабязнасці tut.by паведаміла прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

19 лютага праз пункт пропуску «Макраны» 49-гадовы мужчына спрабаваў перасячы мяжу. Але памежнікі западозрылі, што дакумент чужы. І той прызнаўся - пашпарт ўзяў у роднага брата.

«Растлумачыў, што ягоны ўласны дакумент для гэтых мэтаў не падыходзіць: ён дагэтуль не знайшоў магчымасці для замены пашпарта грамадзяніна СССР на беларускі», - паведамляе ГПК.

Цяпер устанаўліваецца асоба затрыманага - сам ён прадставіўся беларусам. Пазней будзе дадзеная прававая ацэнка ягоным дзеянням.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках