27 красавiка 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская дыяспара далучыцца да святкавання 100-годдзя БНР

1
Беларуская дыяспара далучыцца да святкавання 100-годдзя БНР

Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у Еўропе, Канадзе і ЗША.

Да святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) далучыцца беларуская дыяспара ў многіх краінах свету. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў Нацыянальнага аргкамітэта для святкавання 21 лютага ў Менску.

"Дата 100-годдзя БНР не застанецца па-за ўвагай беларускай дыяспары ва ўсім свеце", - сказаў старшыня руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Святочныя імпрэзы, паводле ягоных слоў, пройдуць у Празе, Рызе, Вільні, Варшаве і Беластоку, Нью-Ёрку, Вашынгтоне і Філадэльфіі, Таронта і Атаве, Лондане. "Будуць досыць насычаныя праграмы, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў урадаў, навуковай супольнасці гэтых краін", - адзначыў Губарэвіч.

Палітык Вячаслаў Сіўчык дадаў, што беларусы будуць адзначаць 100-я ўгодкі БНР у Ірландыі, Бэльгіі, Ізраілі і Украіне. Што тычыцца святкавання ў Беларусі, то, як падкрэсліў Сіўчык, "галоўнае - каб беларускія ўлады не выкарыстоўвалі гвалт у дачыненні да мірных удзельнікаў святочнай імпрэзы".

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзеная ў Менгарвыканкам 25 студзеня. Яе падпісалі прадстаўнікі 13 партыі і арганізацыі, якія ўваходзяць у аргкамітэт для правядзенні мерапрыемства: Партыя БНФ, аргкамітэт для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Аб'яднаная грамадзянская партыя, рух "За свабоду", рух салідарнасці "Разам", Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт для стварэння Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), аргкамітэт партыі "Беларускі рух", ініцыятыва "Дзея", прафзвяз РЭП, рух "За незалежнасць і дзяржаўнасць", грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках