«Хочам дадому»: расіянам зладзілі «гарачы» прыём у Беларусі
5- 3.09.2026, 13:54
- 4,960
Рэальнасць не супала з чаканнямі.
Жыхарка Санкт-Пецярбурга hroniki_ritika прыехала ў Беларусь і падзялілася ўражаннямі ў Threads.
«На кожным рагу кажуць, што беларусы любяць рускіх, — піша яна. — Так стала цікава, як тут. Другі дзень, і мы хочам дадому».
Карыстальнікі сацыяльнай сеткі распавялі аўтарцы допісу пра рэальнае стаўленне беларусаў да расіян. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Мне заўсёды смешна, калі расіяне кажуць, што хочуць пераехаць.
— Ніхто іх там не чакае. Самім бы выжыць.
— Рускіх нідзе і ніхто не любіць.
— Беларусы з павагай ставяцца да тых, хто з павагай ставіцца да іх, да тых, хто не дэманструе імперскія замашкі.
— Едзьце. Вас сюды ніхто не клікаў.