Друкарская памылка на банкамаце ў Мінску развяселіла беларусаў
1- 3.09.2026, 14:49
- 2,820
На гэтым кур'ёзы не скончыліся.
Незвычайную памылку заўважылі на адным з банкаматаў «Альфа-Банку» ў Мінску. На налепцы з адрасамі найбліжэйшых прылад вуліца Куйбышава раптам ператварылася ў «Куйбывшева». Дадатковую падставу для жартаў карыстальнікам даў нумар дому — 69, піша «Онлайнер».
Фатаграфія з'явілася ў Threads і хутка выклікала бурную рэакцыю. Аўтарка публікацыі звярнулася да банка з пытаннем: «Што вы творыце? Што вы вытвараеце?»

У каментарыях адразу пачалі дасціпнічаць. «Прама па Фрэйду апіска, я б не выпраўляла», — напісала адна з карыстальніц. Іншыя заўважылі, што «на вуліцы ўсё сышлося — і Куйбывшева, і 69», а хтосьці дадаў, што добра яшчэ, што не памыліліся ў першай літары.
Не застаўся ўбаку і сам «Альфа-Банк». Там памылку прызналі і адказалі ў тым жа стылі.
— Накуйралесілі мы! Будзем выпраўляць, дзякуй! Спадзяёмся, што ўсе, хто гэта ўбачыў, пайшлі ад нас з усмешкай і добрым настроем, — напісалі прадстаўнікі банка.
На гэтым банкаўскі правапіс у абмеркаванні не скончыўся. Адзін з карыстальнікаў падзяліўся фатаграфіяй ужо з іншага банка. Там над прыладай для ўнясення наяўных грошай вісіць шыльда «Премщик выручки» замест «Приемщик выручки».
