Долар і еўра пайшлі ўверх
- 3.09.2026, 15:13
- 1,126
Расійскі рубель таксама даражэе.
Усе асноўныя замежныя валюты, як і напярэдадні, падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 верасня 2026 года.
Курс долара вырас да 3,0792 рубля (+0,34%; +0,0105).
Курс еўра 3 верасня падняўся да 3,5745 рубля (+0,54%; +0,0193). Кітайскі юань падаражэў да 4,6064 рубля за 10 адзінак (+0,42%; +0,0193), а расійскі рубель — да 3,5554 беларускага рубля за 100 адзінак (+0,02%; +0,0008).