27 красавiка 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст патлумачыў, чаму ў Беларусі вырастуць кошты

12
Эканаміст патлумачыў, чаму ў Беларусі вырастуць кошты

Інфляцыйныя рызыкі застаюцца вельмі высокімі.

Прагноз росту коштаў і інфляцыі ў Беларусі даў Еўразійскі банк развіцця у сваім штоквартальным эканамічным аглядзе краін СНД, паведамляе «Белсат».

Летась беларусы слаба куплялі тавары, а ўлады слаба паднімалі тарыфы і кошты на бензін, гарэлку і камуналку. Таму 2017 стаў рэкордным у гісторыі Беларусі паводле ўзроўню інфляцыі – толькі 4,6 % (альфа). Але сёлета кошты зноўку могуць ірвануць і падняць гадавы ўзровень інфляцыі вышэй за 6 %, на якіх хоча ўтрымацца Нацбанк. Пра гэта папярэджваюць эксперты Еўразійскага банку развіцця.

«У эканоміцы Беларусі працягваюць назапашвацца фактары, якія нясуць рызыку паскарэння інфляцыйных працэсаў. Тэмпы росту заробкаў з другой паловы 2017 перавышаюць тэмпы росту прадукцыйнасці працы», – гаворыцца ў іхным макраэканамічным аглядзе.

Прасцей кажучы, мы ўсе разам – і рабочы, і міліцыянт, і чыноўнік – ствараем тавараў і паслугаў менш, чым Нацбанк друкуе рублі на нашыя заробкі.

Таксама ў аглядзе адзначаюць, што летась Беларусь стала прадаваць за мяжу менш, чым купляць замежнага, і ў выніку трохі прасеў курс рубля.

Эканаміст тлумачыць чаму ў Беларусі вырастуць цэны from Belsat on Vimeo.

Што будзе з курсам рубля, коштамі ды гаспадаркаю, прадказваць цяжка і простым грамадзянам, і дасведчаным аналітыкам. Ніхто не ведае, як выглядае доўгатэрміновая эканамічная стратэгія лукашэнкаўскага ўраду.

«На працягу трох гадоў можа быць спыненая праца «друкарнага станка» і праводзіцца разумная манетарная палітыка, а потым, паводле палітычнай волі, літаральна за месяц могуць адміністратыўным чынам падняць заробак на 20 % адносна папярэдняга месяца», – кажа старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Ёсуб.

Важным чыннікам, што ўплывае на Беларусь, з'яўляецца тое, што Расею чакаюць новыя этапы заходніх санкцый за агрэсію супраць Украіны і ўмяшальніцтва ў амерыканскія выбары.

«Калі будуць уведзеныя санкцыі, у залежнасці ад таго, якія яны і супраць каго, то ёсць рызыка, што рост расейскай эканомікі не адбудзецца, і расейская эканоміка пацягне за сабой беларускую», – дадае Іосуб.

Каб не пацягнула, варта менш да яе прывязвацца і шукаць новыя рынкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках