27 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маравецкі: Польшча будзе блакаваць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»

4
Маравецкі: Польшча будзе блакаваць будаўніцтва «Паўночнага струменю-2»
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Газаправод парушае еўрапейскую архітэктуру энэргетычнай бяспекі.

Варшава актыўна дзейнічае на міжнароднай арэне, каб заблакаваць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2» (Nord Stream 2).

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Мправецкі ў каментары РАР.

«Мы вядзём актыўныя дзеянні і падтрымліваем дзейнасць еўрапейскіх інстытутаў, якія маюць на мэце блакаванне будаўніцтва Nord Stream 2», - заявіў Маравецкі.

Паводле ягоных слоў, Польшча мяркуе, што «Паўночны струмень-2» парушае еўрапейскую архітэктуру энэргетычнай бяспекі. Польскі прэм'ер нагадаў, што як еўрапейскія інстытуты, так і нямецкія дэпутаты ўздымаюць пытанне, што гэты праект не толькі палітычны, але і шкодны ў палітычным сэнсе.

Маравецкі звярнуў увагу, што гэты газаправод парушае прынцыпы дыверсіфікацыі, на якіх грунтуецца энэргетычная бяспека ЕЗ. Ён падкрэсліў, што другая нітка «Паўночнага струменю-2» павялічыць залежнасць Еўропы не толькі ад аднаго пастаўшчыка, але і ад аднаго транзітнага кірунку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках