27 красавiка 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўракамісіі ёсць блізу 500 пытанняў да дакладу аб стрэс-тэстах БелАЭС

У Еўракамісіі ёсць блізу 500 пытанняў да дакладу аб стрэс-тэстах БелАЭС

Улады павінны адказаць на пастаўленыя пытанні.

Еўракамісія падрыхтавала блізу 500 пытанняў да нацыянальнага дакладу Беларусі аб праведзеных стрэс-тэстах на будаванай пад Астраўцом АЭС, паведаміў interfax.by намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.

«Еўракамісія стварыла групу спецыялістаў з рэгуляваных органаў краін Еўразвязу, і яна сёння вывучае даклад (Нацыянальны даклад Беларусі аб праведзеных на АЭС стрэс-тэстах - заўв.). У адпаведнасці з рэгламентам работы гэтай групы, яны сфармавалі блізу 500 пытанняў - гэта нармальная практыка, такую працэдуру праходзілі і іншыя краіны», - сказаў Міхадзюк журналістам у сераду ў Астраўцы.

Паводле ягонай інфармацыі, у сакавіку краіна чакае прыезду 22-х прадстаўнікоў рэгуляваных органаў у галіне атамнай энэргетыкі з 17 краін. «Мы павінны адказаць на пытанні, якія былі пастаўленыя. Цяпер мы рыхтуем адказы. Пытанні ў асноўным датычацца тлумачэнняў асобных раздзелаў нацыянальнага дакладу, удакладняльныя пытанні наконт асобных пунктаў», - адзначыў намеснік міністра.

Беларуская АЭС будуецца паводле расейскага праекту «ВВЭР-1200». Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Пуск першага энергаблока запланаваны на 2018 год, другога - на 2020 год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках