18 траўня 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае шасцідзённы працоўны тыдзень

1
Беларусаў чакае шасцідзённы працоўны тыдзень

На тыдні з 26 лютага да 4 сакавіка будзе шэсць працоўных дзён.

Суботу, 3 сакавіка, беларусы адпрацуюць за пятніцу, 9 сакавіка. Затое на тыдні з 5 да 11 сакавіка будзем адпачываць чатыры дні – з чацвярга да нядзелі. Гэта першыя доўгія выхадныя сёлета. Наступныя – на Дзень незалежнасці. У красавіку-траўні працоўныя дні перанеслі так, што адпачываць на святы будзем тры, а не чатыры дні запар, піша tut.by.

Арганізацыям прапанаванае права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

А перад шасцідзённым працоўным тыднем нагадваем традыцыйныя парады, якія спецыялісты даюць тым, хто пакутуе ад перапрацовак:

– Выконваць баланс: ёсць працоўны час, а ёсць час на іншае жыццё – без працы.

– Размяркоўваць сваю працу так, каб не заседжвацца дапазна.

– Не працаваць дома.

– Атачаць сябе больш пазітыўнымі людзьмі.

– Дазваляць сабе часам проста нічога не рабіць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках